Украіне вернуць „скіфскае золата” з музеяў Крыма
Амстэрдамскі суд пасля 7 гадоў разглядаў пастанавіў перадаць „скіфскае золата” Украіне. Калекцыя „скіфскага золата” з чатырох крымскіх музеяў, каля дзвюх тысяч артэфактаў, была вывезена на выставу ў Амстэрдам у пачатку 2014 года. Пасля крымскіх падзей улады Нідэрландаў адмовіліся перадаваць экспазіцыю Расеі ці Украіне да судовага рашэння.
У 2016 годзе акруговы суд Амстэрдама пастанавіў, што калекцыя павінна быць перададзена Кіеву. Затым была апеляцыя Крыма, разгляд якой завяршыўся толькі ў 2019 годзе. Яшчэ два гады ішоў збор дакументацыі. 26 кастрычніка апеляцыйны суд Амстэрдама палічыў скіфскае золата ўласнасцю Украіны.