“Украінская дыпламатыя 1917-1924 гг.”: выстава ў Пінску
Да 21-га студзеня ў пінскім Музеі Беларускага Палесся будзе працаваць унікальная экспазіцыя архіўных дакументаў “Украінская дыпламатыя 1917-1924 гг.: зараджэнне нацыянальных традыцый”. На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутнічалі ўкраінскія дыпламаты з кансуляту ў Берасці і прадстаўнікі грамадскасці Пінска.
Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што тэма выставы пераклікаецца з гісторыяй горада над Пінай:
– Канешне, вельмі прыемна, што сёння ў Музеі Беларускага Палесся адкрылася такая цікавая выстава. Напэўна слова “цікавая” трэба падкрэсліць. Усім жа вядома, што Пінск адыграў вялізную ролю ў гісторыі Украіны, – гэта і нашы выхадцы, якія будавалі саму дзяржаву, падымалі культуру.
Арганізатары выставы спадзяюцца, што матэрыялы выставы зацікавяць не толькі гісторыкаў, але выклічуць цікавасць ў шырокага кола наведнікаў, якія цікавяцца міжнароднымі адносінамі і гісторыяй роднага краю.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота virtualbrest.by