Украінская праваслаўная царква ўшануе памяць Зоські Верас
Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату вырашыла ўшанаваць памяць Зоські Верас – беларускай паэткі і грамадскага дзеяча, якая нарадзілася ва Украіне.
Людвіга Сівіцкая-Войцік, больш вядомая пад паэтычным псеўданімам Зоська Верас, нарадзілася ў мястэчку Меджыбожы, што ў цяперашняй Хмяльніцкай вобласці, у шляхецкай сям’е. Бацька Людвігі Савіцкай на той момант быў вайскоўцам і служыў блізка мястэчка. Менавіта ў храме свяціцеля Міколы Цудатворца будучая паэтка і была ахрэшчаная пасля нараджэння ў 1892 годзе.
Украінскія святары царквы св. Мікалая выступілі з ініцыятывая ўшанавання памяці беларускай дзеячкм. Пакуль плануецца стварэнне храмавай экспазіцыі. Ініцыятыву падтрамала кіраўніцтва Дзяржаўнага гісторыка-культурнага запаведніка “Меджыбож”, а таксама епіскап Хмяльніцкі і Камянец-Падольскі Антоній (Махота).
Пакуль экспазіцыя ў стадыі распрацоўкі. Святары царквы св. Міколы звяртаюцца да аматараў беларускай літаратуры па дапамогу: ахвяраваць выданні Зоські Верас у якім заўгодна стане, а таксама даслаць матэрыялы, якія тычацца яе жыцця і творчасці.
Марцін Война, Беларуская Радыё Рацыя