Украінскі скульптар сустрэўся з маладымі гарадзенскімі мастакамі
Украінскі малады скульптар Пятро Пырагоў, пасля доўгага падарожжа, наведаў Гародню. Яго падарожжа прайшло па беларускіх гарадах Віцебск, Ворша, Полацак, Менск, Нясвіж ды Наваградак. У гарадзенскай арт-галерэі “Крыга” адбылася сустрэча з мясцовымі маладымі мастакамі і скульптарамі. На сустрэчы украінец распавёў пра розніцу ў беларускім ды ўкраінскім мастацтвах.
Пятро Пырагоў:
– Недзе 70 адсоткаў рынку ва Украине ў сярэдзіну арыентавана і 30 адсоткаў – за мяжу (Расея, Польшча і інш.). А ў Беларусі я бачу іншую сітуацыю: тут большасць арыентавана за мяжу, на сярэдзіну менш. Калі казаць пра школу, то ў прынцыпе ўсе мы выйшлі з Савецкага Саюза і школа ў нас падобная. Таму нейкіх істотных адметнасцяў у школе, у традыцыі я не бачу. Ёсць этнічная адметнасць. Па карцінах я бачу, што гэта не ўкраінскі пейзаж. У нас прырода крыху іншая. Але школа, прыкладна, аднолькавая.
Пасля сустрэчы маладзёны вырашылі стварыць супольны мастацкі праект, прысвечаны 500-годдзю Бітвы пад Воршай. Паводле Пятра Пырагова, гэта супольная гісторыя, якой трэба прысвячаць і выставы, і пленэры.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя