Украінцы ставяць п’есы беларускіх драматургаў



Прыемныя навіны амаль штомесяц прыходзяць з Украіны ад тэатральных рэжысёраў.

Нядаўна акцёрская студыя тэатральнага мастацтва “К”, якая існуе пры Доме творчасці Маліноўскага раёна Адэсы, ажыццявіла пастаноўку спектакля па п’есе беларускага драматурга з Гомеля Васіля Ткачова “Салдат і печ” у перакладзе на ўкраінскую мову.

Як сказаў рэжысёр студыі Усевалад Кабанаў, гэта ўжо другі спекталь беларускага драматурга. Пэўны час назад украінцы паставілі п’есу беларускага аўтара Аляксея Дударава “ Пацалунак прынцэсы”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя