Уладзімер Арлоў працягвае свае лекцыі ў Варшаве па гісторыі Беларусі (абноўлена)
Чацвёртую лекцыю пра Полацкае княства і Вялікае Княства Літоўскае прачытаў вядомы беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімер Арлоў. Лекцыя прайшла ў Беларускім Доме ў Варшаве. Больш дзвюх гадзін Уладзімер Арлоў расказваў прысутным пра далёкія гістарычныя факты, якія тычыліся нашых продкаў:
– Існуе пашыраная думка, што самай страшнай вайной у гісторыі Беларусі была Другая сусветная вайна. На самой справе самай страшнай вайной у нашай гісторыі была 12-гадовая вайна Рэчы Паспалітай з Расейскай дзяржавай у 1654-1667 гадах.
Колькасць слухачоў з кожнай лекцыяй павялічваецца. Гэта выклікана асобай аўтара і цікавай падачай гістарычнага матэр´ялу, кажуць прысутныя на лекцыі.




Апошнія дзве лекцыі Уладзімера Арлова пройдуць у Беларускім Доме ў Варшаве 29-30 чэрвеня а 18-й гадзіне.
***
У Беларускім Доме Варшавы вядомы беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімер Арлоў прачытаў чарговую сваю гістарычную лекцыю. Тэма лекцыі: «Беларусь – аванпост еўрапейскай цывілізацыі».

Пісьменнік у цікавай форме распавёў пра гісторыю, культуру і навуку Вялікага Княства Літоўскага, так называлася Беларусь у адным са сваіх ранніх перыядаў.
Кажа Уладзімір Арлоў:
– Калі не баяцца высокіх слоў, то мае кнігі і гэтыя лекцыі – гэта такія цаглінкі, няхай сабе і маленькія цаглінкі, але спадзяюся, што трывалыя, у наш Беларускі Дом, які варты, безумоўна, еўрапейскай будучыні.

Слухачам унікальная лекцыя Арлова вельмі спадабалася. Людзі палічылі пачутую інфармацыю чарговым крокам да абуджэння генетычнай памяці беларусаў. Кажа хлопчык школьнага ўзросту Лявон Мышкевіч:
– Шмат цікавай інфармацыі. Як беларусы бараніліся супраць крыжакоў, татара-манголаў. Пра тое, што Масковія – адлюстраванне Залатой Арды. Ну і пра бітву пад Воршай.
16 чэрвеня, а 18-й гадзіне Уладзімер Арлоў запрашае на працяг лекцыі ў Беларускім Доме па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Цалкам матэрыял:











Беларускае Радыё Рацыя
