Уладзімір Акулаў з „Траекторыяй часу” – у Полацку
У залах Мастацкай галерэі ўпершыню прадстаўлены жывапіс мастака-авангардыста Уладзіміра Акулава. Карціны, аб’яднаныя ў выставу “Траекторыя часу”, паходзяць з прыватнага збору калекцыянера Яўгена Ксяневіча, які ўдзельнічаў у адрыцці выставы выставу.
У экспазіцыю ўвайшлі працы, якія характарызуюць творчасць мастака за апошнія 35 гадоў.
У аснове экспазіцыі — партрэты сучаснікаў, сюжэтныя карціны, пейзажы і нацюрморты. Паводле мастацтвазнаўцаў, Уладзімір Акулаў валодае моцнай энергетыкай і здзіўляе працавітасцю. Ён вельмі хутка піша карціны, карыстаючыся адначасова натхненнем, імгненнай задумай і назапашаным досведам.
Творы Акулава вельмі маляўнічыя, пераканальныя, абсалютна пазнавальныя. Яго немагчыма з кімсьці зблытаць, мастак выпрацаваў уласны мастацкі стыль.
Выстава Уладзіміра Акулава ў полацкай Мастацкай галерэі будзе працаваць да 16-га ліпеня.
[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя