Уладзімір Арлоў: 9 жніўня 2020 года абавязкова застанецца ў нашай беларускай гісторыі
Беларускае грамадства набыло рух, і дзень выбараў увойдзе ў нашу гісторыю. Гэтак падчас анлайн-чытанняў “Вершы салідарнасці” выказаўся пісьменнік Уладзімір Арлоў:
– Беларускае грамадства прыйшло ў рух. Я далёка не ўпэўнены, што сітуацыя зменіцца ў бліжэйшыя дні. Але хачу сказаць, што дзень 9 жніўня 2020 года абавязкова застанецца ў нашай беларускай гісторыі як этап змагання за будучую еўрапейскую дэмакратычную Беларусь. І тут я зноў хачу згадаць словы Вацлава Гавела, што без дэмакратычнай Беларусі канфігурацыя дэмакратычнай Еўропы ніколі не набудзе сваёй завершанасці.
У чытаннях салідарнасці таксама прынялі ўдзел беларускія літаратары Анатоль Івашчанка, Марыя Мартысевіч, Вальжына Морт, Таццяна Нядбай, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч, а таксама Алена Сцепаненка і Сяргей Жадан з Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
