Уладзімір Арлоў аб Беларусі праз балады
У Падляшскім цэнтры культуры, што ў Беластоку, прайшла прамоцыя кніжкі Уладзіміра Арлова „Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань”. Аўтар распавёў пра сустрэчы і месцы, якія натхнялі яго на напісанне кнігі. Удзельнікі падкрэслівалі, што творчасць Арлова дапамагла ў асэнсаванні сваёй гісторыі і тоеснасці.
Гледачы распавялі пра ўплыў пісьменніка на светапогляд, а Уладзімір Арлоў – пра свае мінулыя і будучыя кнігі:
– Гэта сапраўды балады для ўдумлівага інтэлектуальнага чытача я б казаў. З веданнем гісторыі, з веданнем літаратуры: там шмат алюзій гістарычных, літаратурных, шмат імёнаў. Кажуць, што пісьменнік усё жыццё піша адну кнігу і таму сапраўды, каб гэтую кнігу лепш зразумець, можа быць варта зазірнуць у мае ранейшыя кнігі, ну, і ў будучыя таксама.
Прэзентацыі кніжкі з удзелам аўтара – Уладзіміра Арлова прайшла ўжо ў гарадах, якія з’яўляюцца найбуйнейшымі цэнтрамі беларускай меншасці і эміграцыі ў Польшчы.
„Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань” гэта ўжо чацвёртая кніга Улядзіміра Арлова выдадзеная ў Польшчы. За „Паром празь Ля-Манш” беларукі літаратар атрымаў у 2010 годзе званне Еўрапейскага паэта свабоды. Уладзімір Арлоў быў таксама лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу „Танцы над горадам”.
Размову з пісьменнікам вёў Яраслаў Іванюк, гісторык і журналіст, заснавальнік фонду Kamunikat.org.