Уладзімір Арлоў адзначае Дзень народзінаў



Аўтар гістарычных бестселераў і апавяданняў Уладзімір Арлоў адзначае Дзень народзінаў. Пісьменніку сёлета спаўняецца 63 гады. Літаратар згадвае, што адзін з найбольш запамінальных падарункаў з нагоды Дня нараджэння ён атрымаў якраз 25 жніўня 1991 года ад сяброў-дэпутатаў з дэмакратычнай апазіцыі Вярхоўнага Савета ХІІ склікання.

— 25 жніўня — гэта мой Дзень нараджэння. Мы тады з сябрамі адзначалі ў мяне дома. Сярод гэтых сяброў было некалькі дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Яны мне падаравалі цікавы падарунак: кавалак граніту, адбіты ад будынка ЦК КПБ тагачаснага. У той дзень каля гэтага будынка адбываліся маніфестацыі.

Уладзімір Арлоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Актыўна ўдзельнічаў у адраджэнцкім руху ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў. Мае шэраг узнагародаў, у тым ліку Медаль Францішка Скарыны за распрацоўку гістарычных тэмаў у літаратуры. У 1996 годзе ён стаў лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра. У 2010 годзе за кнігу вершаў «Паром праз Ла-Манш» атрымаў узнагароду „Еўрапейскі паэт свабоды”.

Беларускае Радыё Рацыя