Уладзімір Арлоў прэзентаваў новы зборнік мастацкай прозы



На прэзентацыю кнігі прозы Уладзіміра Арлова «Танцы над горадам» сабралася столькі людзей, што, нягледзячы на дождж, давялося вынесці крэслы на вуліцу перад ганкам сталічнай кнігарні «ЛогвінаЎ» і там ладзіць імпрэзу пад парасонамі.

Гаворыць аўтар:

Нягледзячы на стыхію, пад дожджыкам, мы правялі гэтую прэзентацыю. Кніжка складаецца з трох аповесцей: «Танцы над горадам», «Чорны чалавек на зялёнай канапе» і «Дом з дамавікамі». Назвы гавораць самі па сабе: тут і самнамбулы, тут і розныя персанажы. Карацей, я хацеў бы параіць гэтую кнігу чытаць і ранкам, і ўдзень, і «Дом з дамавікамі» асабліва нанач.

Уладзімір Арлоў апошнія дзесяць гадоў «маўчаў», як празаік. І вось, нарэшце, ён парадаваў сваіх прыхільнікаў «Танцамі над горадам».

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара