Уладзімір Арлоў: Спадзяюся, мая галоўная кніга яшчэ наперадзе



Вядомы беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў напісаў больш 10 кніг на гістарычную тэму і больш за 10 кніг гістарычных эсэ і навукова-папулярных тэкстаў.

Але напісанне галоўнай кнігі жыцця яшчэ наперадзе, кажа Уладзімір Арлоў:

Мой опус магнум, я спадзяюся, яшчэ наперадзе. Я ўнук сваёй бабулі, якая была вядзьмаркай. Яна мяне вучыла ніколі не казаць пра тое, што ты хочаш здзейсніць. Таму вось мінімум я вам сказаў.

Паводле Уладзіміра Арлова, творчасць не залежыць ад дзяржавы і ўлады. У прынцыпе творцы, літаратары ў той ці іншай ступені былі ў апазіцыі да ўлады, нават калі гэтыя ўлады былі дэмакратычныя:

– Я думаю, часам вось такія неспрыяльныя ўмовы, або не зусім спрыяльныя, яны наадварот дапамагаюць працаваць больш плённа.

А вось ацэнка працы творцы ў залежнасці ад улады бывае рознай. За сваю працу ў 90-ым годзе пры Шушкевічы Уладзімір Арлоў атрымаў медаль Францыска Скарыны. А ў 1997 годзе – быў звольнены з выдавецтва „Мастацкая літаратура” з фармулёўкай «уволен за выпуск исторической и другой сомнительной литературы».

Беларускае Радыё Рацыя