Уладзімір Арлоў у Вроцлаве
У панядзелак, 5 чэрвеня, у Вроцлаве адбудзецца творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «Межы Айчыны пазначым крывёю!», прысвечаная беларускай гісторыі ХІХ ст.

Дата: 5 чэрвеня. Час: 14.00 (час мясцовы). Месца: Dolnośląska Biblioteka Publiczna im. Tadeusza Mikulskiego, Rynek 58, Вроцлаў.
На сустрэчы прэзентуюць новую кнігу спадара Уладзіміра «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» і знакамітае выданне «Імёны свабоды», што ўтрымлівае 410 партрэтаў змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён.
Пісьменнік раскажа пра:
мары і планы філаматаў і філарэтаў;
змагарны 1831-ты. Чаму графіню Эмілію Плятэр параўноўваюць з Жаннай д`Арк?;
паўстанне Каліноўскага: адкрыцці апошняга часу. Жанчыны ў вызвольным змаганні;
беларускія нарадавольцы і царазабойца Ігнат Грынявіцкі.
А яшчэ можна будзе атрымаць аўтограф і набыць кніжачак.
Уваход вольны!
