Уладзімір Арлоў: Усё ў нас атрымаецца
Навагоднія віншаванні ад беларускага пісьменніка, паэта і гісторыка Уладзіміра Арлова:
– Прамінулы год застанецца ў маёй памяці найперш даўжэзнымі чэргамі па аўтографы. Кожная прэзентацыя нашай з мастаком Паўлам Татарнікавым кнігі “Айчына. Маляўнічая гісторыя”, збірала сотні чытачоў. Хачу пажадаць слухачам Радыё Рацыя, каб у новым годзе таксама стаялі чэргі па беларускія кнігі, тады ў будучыні ўсё ў нас атрымаецца. З Новым годам!
Беларускае Радыё Рацыя
