Уладзімір Арлоў заклікаў годна адзначыць 500-годдзе беларускага кнігадруку
Пісьменнік Уладзімір Арлоў, зямляк славутага першадрукара Францішка Скарыны, заклікаў годна адзначыць 500-годдзе беларускага кнігадруку.
Гэты юбілей Беларусь святкуе сёлета. Запланаваны мерапрыемствы, якія пройдуць на дзяржаным узроўні, але, як лічыць Уладзімір Арлоў, варта запланаваць мерапрыемствы і па-за дзяржаўныя, бо постаць Францішка Скарыны ўнікальная нават для ўсёй тагачаснай Еўропы.
– На маю думку, побач са Скарынам па маштабе зробленага ў сваёй сферы можна паставіць толькі Марціна Лютэра. Менавіта ў справе перакладу, друку, у данясенні да свайго народу святога пісьма на жывой мове.
Галоўныя святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пройдуць сёлета напачатку верасня ў Полацку.
Дарэчы, у гэтыя ж дні будзе адзначацца і 1155-годдзе Полацка – роднага горада Францыска Скарыны.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя