Уладзімір Дубоўка: працягваецца збор грошай на выданне
На краўдфандынгавай платформе «Талака» працягваецца збор сродкаў на выданне найбольш поўнага збору твораў Уладзіміра Дубоўкі ў 2 тамах. Адзін з класікаў беларускай літаратуры па-ранейшаму застаецца практычна нявыдадзеным, – кажа ўкладальнік гэтых кніг Міхась Скобла. Іншая даследчыца жыцця і творчасці паэта Ганна Севярынец перакананая, што Дубоўку сёння мусім адкрываць па-новаму.
– Вельмі шмат тэмаў. Калі пачынаеш займацца, калі пачынаеш у гэтым усім разбірацца, з тым жа Дубоўкам, з ім звязаная тэма беларускага прадстаўніцтва ў Маскве, пра якое мала хто ведае. І артыкулаў ў Вікіпедыі няма. І зараз я таксама рабіла вялікія дзве публікацыі па прадстаўніцтву. Ну, то бок, гэта такі перыяд, што мы яшчэ і сто, і дзвесце год будзем яго вывучаць і будзем з асалодай адкрываць для сябе незвычайных людзей, якія тады былі.
На сёння пакуль удалося сабраць толькі 47 працэнтаў ад патрэбнай сумы.
Збор на краўдфандынгавай платформе «Талака» будзе доўжыцца яшчэ 13 дзён.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя