Уладзімір Някляеў адсвяткаваў юбілей у цэнтры Менска



Паэт і палітык Уладзімiр Някляеў адсвяткаваў свой 70-гадовы юбілей чытаннем вершаў у скверы імя Янкі Купалы. Павіншаваць юбіляра прыйшлі вядомыя палітыкі, грамадскія актывісты і калегі па літаратурным цэху.

BFF412E6-3F60-4E14-ADEC-16955DA780C9_cx19_cy13_cw81_w987_r1_s_r1

У прыватнасці, былы палітвязень Мікалай Статкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт Славамір Адамовіч, мастак Аляксей Марачкін,  паэт Сяргей Законнікаў, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, грамадскія актывісты Алесь Макаеў, Леанід Кулакоў, Вольга Нікалайчык, Зміцер Дашкевіч з сям’ёй ды многія іншыя. Усяго на пляцы ля помніку Купалы сабралася каля сотні чалавек.

2

Някляеў прачытаў прысутным вершы са свайго новага зборніку. За музычнае аздабленне несанкцыянаванай імпрэзы адказвалі Лявон Вольскі і Зьміцер Вайцюшкевіч.

1

Як паведамлялася, на мінулым тыдні Някляеў хацеў узяць дазвол на правядзенне літаратурных чытанняў у скверы імя Янкі Купалы, але атрымаў адмову. Напрыканцы святкаваньня Уладзімер Някляеў развадаваў аўтографы, людзі не разыходзіліся, няглядзячы на дождж.

Мерапрыемства Някляеў завершыў словамі: „Ніхто і ніколі не адбярэ ў нас нашу зямлю і наша беларускае неба над галавой, над магіламі нашых продкаў!”

Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org