Уладзімір Някляеў: Францыск Скарына – імя, якое ведаюць у свеце



Апазіцыя і ўлада знайшлі паразуменне па адным з пытанняў. Ідэю прысваення аэрапорту “Менск-2” імя Францыска Скарыны ўжо падтрымалі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, многія прадстаўнікі інтэлігенцыі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Палітык і паэт Уладзімір Някляеў лічыць, што гэта варта зрабіць, бо Францыск Скарына – годнае імя, якое ведаюць у свеце:

– Ёсць еўрапейская традыцыя, куды вы не прылятаеце, то там абвяшчаюць, што вы прыляцелі, напрыклад, у Парыжы – аэрапорт Шарля Дэ Голя, у Варшаве – аэрапорт Шапэна. Калі будзем вяртацца ў Менск у аэрапорт Скарыны, я лічу, што гэта было б някепска, бо гэта еўрапейская, магутная постаць, якую ведаюць у свеце.

Прапанову па наданні аэрапорту „Менск-2” імя Скарыны нядаўна вынеслі на грамадскае абмеркаванне прадстаўнікі беларускай інтэлігеніцыі, якія накіравалі адпаведны ліст беларускім уладам.

Наданне імя аэрапорту мяркуецца прыўрочыць да 500-годдзя беларускага кнігадруку, якое будзе адзначацца ў Беларусі ў наступным годзе.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя