Уладзімір Някляеў: Пад пагрозай сапраўдны Саюз пісьменнікаў



Дзяржаўныя пісьменнікі святкуюць ды гуляюць у футбол. У Капылі – афіцыйны Дзень пісьменнасці, які традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця – адбудзецца таварыскі матч паміж пісьменнікамі і іх чытачамі, а ўвечары бенефіс старшыні афіцыйнага саюза пісьменнікаў. Беларускі пісьменнік Уладзімір Някляеў, які не уваходзіць ў дзяржаўны саюз у нашым эфіры адрэагаваў на гэта свята. 

– Пад пагрозай сапраўдны Саюз пісьменнікаў, які запачаткоўваўся Купалам і Коласам, сябрамі якога ўсё жыццё былі Танк, Панчанка, Куляшоў, народныя паэты, Караткевіч, Барадулін. Збоку калегаў-футбалістаў таварышча Чаргінца за гэты час небяспечны для Саюза беларускіх пісьменнікаў не прагучала ніводнага слова не тое што ў абарону, а спагадлівага слова, так што яны святкуюць асобна і па-моему самі з сабой.

Дзень пісьменнасці сёлета прывязваюць да Года народнага адзінства, які зараз актыўна прапагандуюць афіцыйныя беларускія улады.