Уладзімір Някляеў прэзентаваў у Варшаве “Лісты да Волі”
Зборнік вершаў Уладзіміра Някляева прэзентавалі ў Беларускім доме ў Варшаве.
“Лісты да Волі” – гэта перадусім вершы, напісаныя паэтам падчас яго прыбывання ў турме ў 2010-м годзе, а таксама яго апошнія словы на судзе.
“Я не прыму ніякага прысуду апроч апраўдання”, – так гучалі першыя словы судовай прамовы Уладзіміра Някляева:
– Усё, што з табой здараецца ў жыцці, трэба прымаць як непазбежнае. Ці па тваёй гэта сталася віне, ці па нечай, але гэта сталася, паколькі ты не можаш гэтага змяніць, ты павінен знаходзіць тое, што табе дапамагае заставацца чалавекам. Дык вось тое, што дапамагло мне застацца чалавекам у тых варунках, я і зрабіў зместам вось гэтых кніг, якія я напісаў пра той час і пра тое, што са мной у тым часе было.
Падчас прэзентацыі вершы паэта таксама прагучалі ў музычным выкананні Зміцера Вайцюшкевіча.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара