Уладзімір Някляеў – у лонг-лісце літпрэміі Сярэдняй Еўропы Angelus
Журы літаратурнай прэміі Сярэдняй Еўропы Angelus, якой узнагароджваюць у польскім Уроцлаве, абвясціла спіс 14 паўфіналістаў 2016 году. Сярод прэтэндэнтаў — польскі пераклад раману Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без». За гэты раман Уладзімір Някляеў атрымаў прэмію імя Ежы Гедройця ў 2013 годзе.
Назвы сямі кніг-фіналістаў сёлетняга Angelus’а стануць вядомыя 10 верасня. Імя пераможцы будзе абвешчана 15 кастрычніка.
