Уладзімір Савіч: Ператварыць рэальны аб’ект у “новы рэалізм”



18 траўня ў сталічным Палацы мастацтва адбылося адкрыццё Усебеларускага арт-фэсту “Таму што…”. Экспазіцыя вернісажу створана беларускімі мастакамі, дызайнерамі, архітэктарамі.

Удзельнікі арт-фэсту не былі абмежаваныя ў выбары матэрыялу – прадстаўленыя аб’екты створаны з металу, дрэва, шкла, тэкстылю, паперы ды інш. Галоўнай задачай было з простых формаў ды рэчаў пабытовага ўжытку стварыць мастацкі вобраз, адметны арыгінальнай ідэяй ды глыбокім зместам.

“Ператварыць рэальны аб’ект у “новы рэалізм” – стварыць мастацкі вобраз, выйсці за межы традыцыйных функцый і формаў, пашырыць пластычныя магчымасці аб’ектнага мастацтва. Вядома, што ўнутраныя вобразы, уяўленні, пачуццёвы пачатак – усё гэта неабходна, каб зарадзіць у гледача асацыятыўнае мысленне,” – адзначае куратар выставы Уладзімір Савіч.

Выстава будзе працаваць да 8 чэрвеня.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік