Уладзімір Сіўчыкаў прэзентуе новую кнігу



Нягледзячы на снежныя заносы і маразы ў Менску не спыняецца культурнае жыццё. 19 студзеня ў сталічнай кнігарні «Логвінаў» адбудзецца чарговае мерапрыемства – прэзентацыя кнігі Уладзіміра Сіўчыкава «Уладзевы гісторыі». Сам аўтар не выключае, што некаторыя гісторыі і асобы з кнігі чытач можа пазнаць.

Уладзімір Сіўчыкаў:

— Многія з тых, хто ўжо прычытаў кнігу кажуць: «А я гэтага пазнаў, і гэты выпадак ведаю». Адзін з маіх рэцэнзентаў, Пятро Васючэнка кажа: «Ой, глядзі, як у цябе нібыта стары барадаты анекдот, а ты яго так літаратурна выкруціў і ўплёў у свой кантэкст, што я атрымаўшы кніжку два вечары чытаў і рагатаў сам сабе».

Удзел у прэзентацыі возьмуць Уладзімір Арлоў, Пятро Васючэнка, Аляксей Марачкін, Барыс Пятровіч, Міхась Скобла. Пачатак імпрэзы а 19-й гадзіне.

Вокладка-Уладзевы-гісторыі

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя