Уладзімір Высоцкі ў музеі Паруліса
Кнігі, кружэлкі, касеты і здымкі – усё, што мае дачыненне да спевака і актора Уладзіміра Высоцкага, можна пабачыць на адмысловай выставе, што адкрылася ў Гародні ў музеі Паруліса.
Калекцыянер Януш Паруліс пачаў збіраць сваю калекцыю яшчэ ў канцы 70-х гадоў:
– Высоцкі для мяне – гэта геній. Са сваімі песнямі ён у прынцыпе ўдзельнічаў у развале Савецкага Саюза. Ён вельмі дарагі не толькі мне, але і ўсім беларусам. Перада мной ляжаць кнігі пра Уладзіміра Высоцкага: на нямецкай мове, ёсць кніга самвыдата, ёсць кніга па-польску. Уся Еўропа, уся Амерыка любіла яго, бо гэта геній.
Паглядзець выставу можна цягам двух тыдняў у прыватным Музеі побыту і гісторыі Гародні Януша Паруліса па вуліцы Лермантава 25.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня