Уладзімір Ягоўдзік сустрэўся ва Уроцлаве з дзецьмі



Уладзімір Ягоўдзік сустрэўся з беларускімі дзецьмі ва Уроцлаве. Сустрэча адбылася ў рамках Фестывалю незалежнай беларускай культуры.

2016-10-22_zavalnia_jahoudzik_wroclaw_fota-5

Пісьменнік падараваў дзеткам свае збонікі, павучыў з імі вершы, а таксама распавёў пра беларускую прыроду:

– Дзеці хутка ідуць на кантакт, калі адчуваюць, што ты нешта ўмееш і ведаеш што ім сказаць. Трэба слухаць іх. Многія дзеці, калі  я сустракаюся з імі, імкнуцца гаварыць па-беларуску. У іх часам не атрымліваецца, але яны імкнуцца . І гэта самае цудоўнае!

Уладзімір Ягоўдзік з’яўляецца аўтарам і ўкладальнікам цэлага шэрагу дзіцячых кнігаў, таксама  пісаў для дзяцей п’есы, якія ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні. Адной з найбольш папулярных дзіцячых кніг, укладзеных Уладзімірам Ягоўдзікам, стала выданне “Заклятыя скарбы”.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара