Уладзіслаў Наважылаў: З канцэртамі па Беларусі пакатаемся пасля перамогі



У лістападзе адбудзецца польскі тур беларускага метал-гурта Gods Tower. Ягоны вакаліст – Уладзіслаў Наважылаў – вымушаны быў з’ехаць з Беларусі з палітычных матываў.

Пра творчасць і жыццё ў эміграцыі распавядае „Госць Рацыі” Уладзіслаў Наважылаў у гутарцы з Юліяй Сівец.

РР: Канцэрты ў цябе распачынаюцца. Хацелася б тады спытаць, у Гомелі калі плануеш? І ці ўвогуле верыш, што будуць канцэрты ў Гомелі?

Уладзіслаў Наважылаў: Пытанне веры – гэта наўрад ці да мяне. Апошнім часам я больш на практыку назірання разлічваю. Таму наконт веры – не ведаю. А ў Гомелі канцэрт будзе пасля перамогі. І ён будзе і ў Менску, і ў Гомелі, і наогул па Беларусі пакатаемся, я спадзяюся. А пры гэтым рэжыме нам ніяк туды нельга аб’яўляцца, бо я сам з’яўляюся “экстрэмістам”. І дабром гэта не скончыцца.

РР: Наколькі цяжка табе ў эміграцыі і як часта ўзгадваеш Беларусь? І ці спадзяешся вярнуцца, ці ўжо развітаўся з Радзімай?

Уладзіслаў Наважылаў: Я літаральна жыву беларускай павесткай, чытаю навіны і гляджу, што там адбываецца. І хоць мяне ванітуе ад гэтага голасу, мне прыходзіцца слухаць Лукашэнку, “качаны” гэтыя размаўляючыя. Я, на жаль, зараз не бачу на даляглядзе, калі гэта скончыцца. Бо мне здаецца, там усё вельмі цяжка. І гэта пераўтвараецца ў жудаснае балота.

Таму я не раблю ніякіх прагнозаў, але я жыву беларускай павесткай. У Літве я жыву і працую, але галава мая ў Беларусі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя