Уладзіслаў Стальмахаў прымусіў пасміхнуцца ў гэтыя веснавыя дні



Выстава Уладзіслава Стальмахава, што адкрылася ў гарадзенскай “Крызе”, – гэта карціны і арт-аб’екты, якія ўспрымаюцца своеасаблівым сцёбам з беларускай рэальнасці. Уладзіслаў сабраў свае лепшыя працы за апошнія два гады і нібы падзяліў на дзве часткі – „Жывёльны свет” і „Свет сучаснага чалавека”. На выставе, апроч карцінаў, пераробленыя гадзіннікі і невялічкія скульптуры, зробленыя з металу.

Пра свае творы Уладзіслаў Стальмахаў падзяліўся са слухачамі нашага радыё:

– Некалькі прац з кожнай серыі я ўзяў і прывёз, і атрымалася такая зборная выстава. Таксама і сульптуры – тут ёсць скульптуры з адной серыі, ёсць з другой. Пад гэтае веснавое гарадзенскае надвор’е, мне здаецца, яны добра пасуюць.

Юрась Мацко, мастак: Гэты жывапіс нам нагадвае пры мінулыя часы. Але гэта не факт, што ён не прымае сённяшні час.

Алесь Суровы, мастак: У беларускай мастацкай традыцыі вельмі рэдка мастакі вяртаюцца да такога гратэску, да сацыяльных тэмаў. І вось адзін з нешматлікіх мастакоў, які ўсе нашыя хібы, усе нашыя дзіўныя рэчы ў жыцці, праз гумар выдае на гара. І мы, калі глядзім на гэтыя карціны, ачышчаемся самі, таму што мы бачым саміх сябе.

Адкрыццё выставы адбылося вельмі па-сяброўску: сябры мастака распавядалі пра яго творчасць. Паглядзець на экспазіцыю з скульптураў, карцінаў і арт аб’ектаў у гарадзенскай арт-галерэі “Крыга” можна напрацягу бліжэйшых двух тыдняў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя