Уладзіслаў Сыракомля яднае беларускую нацыю
Чытанне беларускага перакладу гістарычнай драмы Уладзіслава Сыракомлі “Каспар Карлінскі” прайшло ў межах сталічнага фестываля “Горад і кнігі”.
Гаворыць тэатразнаўца Наталля Валанцэвіч:
– Мы пачалі такі цыкл з нагоды юбілею – 195 год з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі, які будзем адзначаць у верасні гэтага года. Гэта імпрэза ў межах фэсту “Горад і кнігі”, вырашылі арганізаваць чытанне п’есы. Мы пачалі не толькі перакладаць, каб пачытаць, але і паказаць, як цудоўна ён можа ўздзейнічаць на гледачоў і аб’яднаць нацыю.
Гістарычная драма Уладзіслава Сыракомлі “Каспар Карлінскі” 160 гадоў таму ставілася ў Вільні, Менску, Берасці, Гародні, дзе карысталася вялікай папулярнасцю ў гледачоў.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск