Унікальная выстава Андрэя Лянкевіча ў Гародні



У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адкрылася выстава фатографа Андрэя Лянкевіча „Бывай, Радзіма”, якая паказвае розныя бакі бачання Другой сусветнай вайны.

Распавядае Андрэй Лянкевіч:

– Выстава называецца „Бывай, Радзіма” таму, што гэта відаць гэта самы знакаміты выраз, які звязаны з Другой сусветнай вайной, які напісалі людзі сапраўды героі, якія паміралі, якія баранілі сваю зямлю, якія назаўсёды засталіся ў Берасцейскай крэпасці, м напісалі „Бывай, Радзіма”. Пры гэтым гэты выраз таксама не належыць больш Беларусі, ён быў вывезены і знаходзіцца ў музеі ў Маскве.

На думку гарадзенскага мастака Аляксандра Сільвановіча, прадстаўленая экспазіцыя можа быць прыкладам для падобных праектаў:

– Вельмі блізкая тэма вось для мяне асабіста таму, што мая сям’я таксама, мой бацька прымаў удзел у Вялікай айчыннай вайне, бацька жонкі таксама. Тэма кранула, тэма ў маіх думках, стварыць нейкі цікавы праект, які распавядаў бы пра ўсе такія грані, што ўсё было не адназначна.

Пабачыць выставу Андрэя Лянкевіча ў Гародні можна цягам месяца да 12-га траўня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня