Унікальную гульню гарадзенскіх экстрэмалаў выйграла каманда з Менску



Больш за сотню гульцоў-экстрэмалаў сабрала гульня, што адбывалася на Гарадзеншчыне. Дзясяткі гістарычных аб’ектаў, закінутыя вайсковыя часткі, парушаныя будынкі, недабуды: усё гэта стварала ўражанне цікавай прыгоды.

game87

Тузін камандаў з розных частак Беларусі праехалі больш за 200 кіламетраў, каб пазмагаццам за перамогу. Пра асаблівасці гэтага квэсту распавядае адзін з арганізатараў Раман “Троллер”:

– Планавалі такую гульню, на якую мы маглі б запрасіць гасцей, і за якую нам не было б сорамна. Заранёў выключылі мясцовую спецыфіку, якая б магла дапамагчы мясцовым камандам перамагчы. Прыехалі дзве каманды з Менска і дзве – з Берасця. Ніхто з іх не пашкадаваў, што прыехаў да нас. Усё менш застаецца прыдатных для гульні будынкаў. Вось адзін з такіх аб’ектаў, на якім была запланаваная траціна гульні,  пачалі рыхтаваць да зносу. Таму мы непасрэдна ў дзень гульні некалькі разоў прыязджалі паглядзець, каб нічога не здарылася.

Аўтары гэтай гульні з праекту http://nightcity.en.cx/ рыхтуюць працяг на наступны год і спадзяюцца, што яна стане  баўленнем часу і праверкай сваёй моцы не толькі для гарадзенцаў, але і для прадстаўнікоў такіх праектаў з іншых гарадоў Беларусі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня