Унікальны экспанат папоўніў музей Менскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах
Царкоўна-археалагічны музей Менскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах папоўніўся ўнікальным экспанатам – сярэбраным жэтонам, які быў выраблены ў 1730 годзе з нагоды ўрачыстасцяў у гонар Жыровіцкай іконы Божай Маці.
Стары жэтон купіла група слонімскіх мецэнатаў і перадала ў музей. Цяпер ён экспануецца ў чацвёртай зале царкоўна-археалагічнага музея семінарыі, прысвечанай Жыровіцкаму Успенскаму манастыру.
Дарэчы, музей быў створаны ў 2014 годзе. Ён налічвае чатыры залы, якія прысвечаны гісторыі Менскай духоўнай семінарыі, гісторыі Жыровіцкага манастыра, царкоўнаму мастацтву XI–XX стагоддзяў, рукапісным і старым кнігам XVI–XVIII cтагоддзяў.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
Фота Менскай духоўнай семінарыі