Унук Дануты Бічэль выдаў кнігу пра амерыканскія будні дальнабойшчыка



Выдавецтва “Галіяфы” выдала кнігу ўнука вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль – Стаса Ільіна. Кніга называецца “Ветравое шкло” – гэта аповесць, напісаная ў форме дзённіка. 

Кажа дырэктар выдавецтва “Галіяфы” – Зміцер Вішнёў:

– Аўтар піша па-руску і па-беларуску. Ягоная дэбютная кніга выйшла ў нас па-руску. Мяркуецца, што наступная кніга выйдзе па-беларуску. Ён больш за 10 гадоў жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі. І напісаў кнігу пра свае вандроўкі дальнабойшчыкам. 

Галоўны герой  кнігі – эмігрант з Беларусі, які пражывае ў невялікім турыстычным гарадку на паўночным усходзе ЗША. Яму амаль 30, але ён так і не знайшоў сябе, змяняючы адну прафесію за другой.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя