Упершыню БПЦ узначаліў мітрапаліт-беларус



Упершыню Беларускую праваслаўную царкву ўзначаліў мітрапаліт-беларус.

Гэта епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін (Тупека).

Як паведамляецца ў тэлеграм-канале царкоўнага дзеяча Уладзіміра Легойды, „Святы Сінод прыняў прашэнне Патрыяршага экзарха ўсёй Беларусі, Мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла аб адстаўцы і выказаў яму падзяку за панесеныя працы, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі (кіраўніком БПЦ), Мітрапалітам Менскім і Заслаўскім прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар’інгорскі Веніямін з захаваннем за ім часовага ўпраўлення Барысаўскай епархіяй. Мітрапаліт Павел прызначаны кіраўніком Кубанскай мітраполіі”.