Урачыстае адкрыццё юбілейнага года Янкі Купалы
Беларусь – краіна паэтаў. Гэта не толькі літаратурны штамп. Да стварэння сённяшняй дзяржавы спрычыніліся і паэты. Сярод іх і Янка Купала. У сталічным музеі Янкі Купалы прайшла вечарына, прысвечаная юбілейнаму 2017 году, у якім народнаму паэту спаўняецца 135 гадоў. Распавядае супрацоўніца музея, вядучая імпрэзы Вольга Пархімовіч.
– Юбілейны год Янкі Купалы мы распачалі ўрачыста. Сёлета спаўняецца 135 гадоў з дня народзінаў паэта. Наперадзе нас чакае яшчэ шмат імпрэз, акцый, мерапрыемстваў. Але вось такі пачатак, каб уся краіна ведала, што гэта год не толькі навукі, кнігадрукавання, але і юбілейны год славутага паэта Янкі Купалы, мы вырашылі зрабіць у першыя дні студзеня 2017 года, усім гучна сказаць і паведаміць пра гэта.
[Not a valid template]
У вечарыне бралі ўдзел міністр культуры Беларусі, а таксама прадстаўнікі замежнага дыпламатычнага корпусу ў нашай краіне. Падчас імпрэзы ў дар музею быў афіцыйна перададзены прыжыццёвы графічны партрэт Янкі Купалы 1932-га года, працы савецкага мастака Мікалая Паўлава, якія беларусы Расеі набылі на адным з аўкцыёнаў.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота: БелаПАН