„Ураджай” Купалаўскага тэатра пакажуць у прамым эфіры на VOKA 4 траўня



У прамым эфіры VOKA 4 траўня пакажуць спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы „Ураджай”, паведамілі арганізатары.

Купалаўскі тэатр выпусціў прэм’еру „Ураджай” у мінулым сезоне. Яго рэжысёр – Дзмітрый Цішко узяўся за гісторыю чацвярых маладых людзей, якія прыйшлі збіраць яблыкі ў садзе, але ў іх увесь час штосьці ідзе не так – пчолы джаляць, скрыні развальваюцца да цвікоў, а сама садавіна аказваецца каменнай.

Гэта спектакль па п’есе аднаго з самых запатрабаваных беларускіх драматургаў сучаснасці Паўла Пражко. Яго тэксты перакладаюцца на дзясяткі моваў свету, ставяцца на сцэнах розных краін і абмяркоўваюцца на міжнародных конкурсах

Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў.

Прамы эфір 4 траўня будзе даступны ў мабільным дадатку VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі іншых краін свету нават без аўтарызацыі. Паказ пачнецца а 19-й гадзіне.

Доступ да прагляду бясплатны для карыстальнікаў відэасэрвісу з любой кропкі Беларусі і за яе межамі. Трансляцыя праводзіцца ў рамках спецыяльнага праекта да 100-га сезона Купалаўскага тэатра, які праходзіць пры падтрымцы генеральнага партнёра – кампаніі А1.

zviazda.by