Урок краязнаўства ў першых класах
Пісьменнік Сяргей Чыгрын са Слоніма правёў урок беларускага краязнаўства сярод першакласнікаў Слонімскай сярэдняй школы № 7.

Госць не толькі ў даступнай цікавай гутарцы распавёў пра гістарычныя мясціны Слонімшчыны, а таксама задаваў пытанні першакласнікам і пытаўся ў іх пра помнікі горада, у якім яны жывуць, пра рэкі, якія працякаюць па тэрыторыі раёна, пра вядомых людзей, пра тое, што яны ведаюць пра свой родны край, і г.д. І дзеткі адказвалі, разважалі, пыталіся ў госця тое, што іх цікавіць.
Падчас урока Сяргей Чыгрын прэзентаваў сваю новую кнігу паданняў і легендаў “Камень-бацька і камень-сын”. Пісьменнік распавёў некалькі цікавых паданняў, а дзеці таксама расказалі свае паданні, якія яны ведаюць. Пасля сустрэчы ўсе сфатаграфаваліся на памяць і запрасілі Сяргея Мікалаевіча часцей праводзіць падобныя ўрокі краязнаўства ў школе.


Беларускае Радыё Рацыя
