Урок любові да гісторыі роднага краю
Пісьменнік і краязнавец Сяргей Чыгрын правёў для старшакласнікаў Слонімскай сярэдняй школы № 2 своеасаблівы ўрок, прысвечаны гісторыі роднай Слонімшчыны.
Аўтар не толькі распавёў пра цікавыя гістарычныя імгненні слонімскай зямлі, расказаў пра знакамітых слонімцаў, пра помнікі і падзеі, пра Міхала Казіміра Агінскага і яго славуты тэатр у Слоніма, а таксама пазнаёміў школьнікаў са сваімі апошнімі кнігамі, у якіх апісана слонімская зямля і лёсы яе людзей.
З вялікім захапленнем слухалі школьнікі і пра ўкрадзеныя слонімскія скарбы, якія за апошнія трыста гадоў зніклі з храмаў, палацаў, навучальных устаноў і музеяў Слонімшчыны. Многія каштоўныя скарбы сёння знаходзяцца па-за межамі Беларусі, а іншых і след знік.
Пыталіся школьнікі і пра слонімскія падзямеллі, пра якія чыталі ў газетах і чулі ад сваіх бацькоў і дзядоў, пра лёсы слонімскіх літаратараў. Але за адзін урок ахапіць самае цікавае з гісторыі слонімскай зямлі госцю не ўдалося, таму было вырашана сустрэцца яшчэ раз пасля зімовых канікулаў.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара