Урок па спадчыне нашаніўца Кандрата Лейкі
Слонімскі літаратар, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын правёў урок, прысвечаны літаратурнай спадчыне Кандрата Лейкі (1860-1921) – аднаму з пачынальнікаў беларускай літаратуры, аўтару “Нашай нівы” у 1911-1921 гадах, паэту, празаіку, драматургу і педагогу.
[Not a valid template]
Урок для старшакласнікаў адбыўся ў Слонімскай гарадской дзіцячай бібліятэцы. Сяргей Чыгрын пазнаёміў школьнікаў, настаўнікаў і бібліятэкараў з кнігай Кандрата Лейкі “Пан Трудоўскі”, якую ён падрыхтаваў і нядаўна выдаў у менскім выдавецтве “Кнігазбор”.
Даследчык са Слоніма ўпершыню пад адну вокладку сабраў творы Кандрата Лейкі. Пра тое, як шмат гадоў збіралася спадчына Лейкі, які лёс літаратара закінуў на Украіну, пра вершы, апавяданні і дараматургію Кандрата Лейкі госць вельмі цікава распавёў, а таксама адказаў на пытанні прысутных.
Пасля сустрэчы, Сяргей Чыгрын падараваў некалькі асобнікаў кнігі Кандрата Лейкі “Пан Трудоўскі” бібліятэкам Слоніма.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.
Фота аўтара