Урок роднай літаратуры правёў Уладзімір Ягоўдзік



У Слонімскай гарадской дзіцячай бібліятэцы сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Уладзімір Ягоўдзік правёў урок роднай літаратуры для школьнікаў малодшых класаў.

Урок пісьменніка праходзіў вельмі ажыўлена, цікава і карысна як для вучняў, так і для дарослых. Дзеці не толькі адказвалі на пытанні, але прымалі ўдзел у разнастайных конкурсах, чыталі беларускія вершы, спрачаліся з пісьменнікам, а самыя актыўныя школьнікі атрымлівалі ад госця падарункі.

Уладзімір Ягоўдзік завітаў у родны Слонім з нагоды Дня беларускага пісьменства і друку. 1 верасня яму ўручаць Нацыянальную літаратурную прэмію за лепшыя кнігі для дзяцей.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім Фота аўтара