Уручэнне прэмій Францішка Аляхновіча і Францішка Багушэвіча
Дзве прэміі, Францішка Аляхновіча і Францішка Багушэвіча, будуць уручаныя ў адзін дзень. Беларускі ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода і правядуць цырымонію 7 снежня а 18-й гадзіне ў кнігарні „Ў” (праспект Незалежнасці 37А).
Прэмія імя Францішка Аляхновіча прысуджаецца за найлепшыя творы аўтарам, якія былі зняволеныя. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці.
Беларускае Радыё Рацыя
