Усе абласныя арганізацыі СБП выдадуць свае альманахі



Сёлета ўпершыню ў гісторыі Беларусі кожная абласная пісьменніцкая арганізацыя Саюза беларускіх пісьменнікаў выдасць свой літаратурны альманах.

Пра гэта паведаміў памочнік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Усевалад Сцебурака:

– Нарэшце ў гэтым годзе ў нас атрымаецца, што кожная вобласць выдасць альманах літаратурны. Такога не было не ў часы БССР, ніколі раней, Гомель і Магілёў, Віцебск і Берасце, вось мы чакаем у гэтым годзе такой з’явы. Гэта вось-вось на днях, што называецца вырашаецца, і будуць выходзіць альманахі.

Летась свае альманахі ўжо выдалі Гарадзенская, Берасцейская і Магілёўская абласныя арганізацыі СБП. Сёлета іх падрыхтавалі таксама Віцебская і Гомельская.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя