Ушанаванне іконы “Усецарыца” ў Сынковічах



У вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна 31 жніўня адбылося вялікае свята — ўшанаванне іконы “Усецарыца”, копія якой захоўваецца ў Сынковіцкай Свята-Міхайлаўскай царкве. Яна была асвечана ў дваццаці манастырах Афона і прыкладзена да мошчаў святых угоднікаў Божых.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Праваслаўныя святары адзначаюць, што афонская ікона “Усецарыца” з’яўляе сваю моц супраць магічных чараў, захапленне якімі распаўсю­дзілася па хрысціянскім свеце. Гэтая ікона праславілася рознымі цудамі і вылечвае ад хваробаў сучаснай цывілізацыі —  анкалогіі, наркаманіі, СНІДу. Ікона, напісаная з выкананнем канонаў і асвечаная на першавобразе, атрымлівае такую ж боскую ласку і моц, як і арыгінал. Тысячы людзей з Беларусі, Украіны, Расеі і Польшчы прыехалі і прыйшлі на ўрачыстасць.

Пасля святочнай службы ў царкве, якую правёў архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, ікону вынеслі з храма, і Хрэсным ходам людзі прайшлі з іконай вакол царквы, а потым па ўсёй вёсцы Сынковічы да мясцовай святой крыніцы. Тысячы людзей маліліся іконе “Усецарыца”, прасілі ў яе дапамогі, моцы, сілы, здароўя. Верыцца, што святы абраз людзям дапаможа.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён

Фота аўтара