Ушануем Міхала Валовіча разам
У пятніцу, 3 ліпеня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна каля мемарыяльнага знаку Міхала Валовіча (1806-1833) і яго паплечнікаў-паўстанцаў, якія загінулі ў барацьбе супраць Расейскай імперыі, адбудзецца ўрачыстае ўшанаванне. Пачатак мерапрыемства ў 12 гадзін.
Міхал Валовіч у 1833 годзе ўдзельнічаў у Заліўскай экспедыцыі з мэтай узняць паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве супраць расейскага царызму. Па загаду Мураўёва-вешальніка Міхала Валовіча арыштавалі і закатавалі ў Гародні. Удзячныя землякі каля Парэцкай царквы паставілі яму помнік. Але бальшавікі помнік знішчылі дзесьці ў 1940 годзе. А ў 2003 годзе каля вясковых могілак у вёсцы Парэчча быў пастаўлены мемарыяльны знак паўстанцам 1930-1833 гадоў. Штогод там ушаноўваецца іх памяць.
Беларускае Радыё Рацыя