Ушануем разам Ларысу Геніюш



9 жніўня спаўняецца 106 гадавіна з дня нараджэння беларускай паэткі і змагаркі Ларысы Геніюш (1910-1983).

Ларыса Геніюш

З гэтай нагоды ў Зэльве ў нядзелю, 7 жніўня, у 11 гадзін на мясцовых могілках адбудзецца ўскладанне кветак на магілу паэткі і яе мужа Янкі Геніюша. Запрашаюцца ўсе жадаючыя ушанаваць памяць вялікай дачкі беларускага народа.

А 9 жніўня ў бібліятэцы імя Ларысы Геніюш пры Каложскай царкве ў Гародні пройдуць першыя Геніюшаўскія чытанні. У праграме – выступы пісьменнікаў, прадстаўнікоў праваслаўнай царквы, бардаў. Імпрэза пачнецца ў 10 гадзін раніцы памінальнай службай у Каложы.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя