Ушануем разам Міхала Валовіча і яго паплечнікаў
У нядзелю, 17 чэрвеня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбудзецца ўшанаванне аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў супраць Расейскай імперыі Міхала Валовіча і яго 12 паплечнікаў.
Ушанаванне адбудзецца каля памятнага крыжа ў гонар паўстанцаў, які знаходзіцца на могілках у вёсцы Парэчча. Ва ўшанаванні плануюць прыняць удзел творчая інтэлігенцыя Беларусі, палітыкі, грамадскія актывісты і землякі паўстанцаў.
Запрашаем усіх беларусаў на радзіму Міхала Валовіча. Пачатак ушанавання ў 11 гадзін.
Беларускае Радыё Рацыя
