Ускладанне кветак да магілы Васіля Быкава
19 чэрвеня, у дзень нараджэння народнага пісьменніка, у 12.00 адбудзецца штогадовае ўшанаванне памяці Васіля Уладзіміравіча Быкава ля яго магілы на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Менску.
Грамадскае аб’яднанне „Саюз беларускіх пісьменнікаў” запрашае далучыцца ўсіх неабыякавых.
