Успамін пра экскурсіі Зянона Пазняка па Менску



У сярэдзіне 80-ых гадоў Зянон Пазняк вадзіў экскурсіі па гістрычным Менску – лепшыя экскурсіі, на якіх мне даводзілася быць.

Ніхто пасля экскурсій Зянона Пазняка не заставаўся ранейшым, нешта змянялася – і навокал і ўнутры чалавека. Змяняўся погляд на горад, на гісторыю, на сваё месца і ролю ў горадзе.

Самым драматычным быў момант, калі заходзілі ў двор на вуліцы Інтэрнацыянальнай, дзе быў забіты Лявон Баразна. Беларускі мастак і дзеяч Лявон Баразна быў забіты 15-га жніўня 1972 года напярэдадні публічнай акцыі пратэсту супраць разбурэння Нямігі.

IMG_4871

Двор, дзе быў забіты Лявон Баразна. 

Пасля экскурсія рухалася да дому, дзе была майстэрня мастака.  IMG_4879

Дом, дзе была майстэрня мастака Лявона Баразны (перабудаваны).

І яшчэ ў двары на вуліцы Інтэрнацыянальнай людзі нечакана для сябе экскурсанты бачылі апсіду – алтарную частку Кафедральнага касцёла, якая не была заўважная з вуліцы. Тут паўставаў  іншы Менск – не савецкі. Гэта вельмі ўражвала, бо касцёл тады быў без вежаў, і з вуліцы вельмі мала нагадваў касцёл – там месціўся Дом фізкультурніка, былі спартовыя залы.

IMG_4869

Кафедральны касцёл

Цяпер двары на вуліцы Інтэрнацыянальнай змяніліся. [Not a valid template]

Шмат машын. Не паўсюль пройдзеш. На браме з’явілся краты. Некаторыя праходы паміж дварамі забудаваныя альбо перакрытыя.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя