UZARI: Мова гучыць за мяжой
8 і 9 жніўня ў Адэсе на фестывалі Лаймы Вайкуле „Laima Rendezvous” прагучыць беларуская мова.
Сёлета UZARI не стаў спыняцца на выступе ў Латвіі і з Юрмалы адразу накіраваўся на фестываль у Адэсу, дзе прэзентуе 2 песні са свайго альбома „Падзяка сэрца”.
„Мне прыемна выступаць на фэстах такога ўзроўню, асабліва таму, што я маю магчымасць паказваць нашу родную мову замежнай публіцы і такім чынам пашыраць межы”, – кажа артыст.
Нароўні з UZARI больш 30 выканаўцаў з Украіны і іншых краін возьмуць удзел у фестывалі: Ціна Караль, Ірына Білык, ALEKSEEV, KAZKA, Tomas N’evergreen, Вахтанг Кікабідзэ, NK | Насця Каменскіх, Арсен Мірзаян, Нані Бригвадзе, „Лепрыконсы”, „Воплі Відаплясава”, Diana Brescan, Беz Обмежень, Лайма Вайкуле і іншыя.
Глядзець трансляцыю фестываля можна па спасылцы.