Праца Стэфана К. Роўэла „Уздым Літвы” выйшла па-беларуску



Часопіс Arche выдаў працу брытанска-літоўскага прафесара Стэфана Крыстофера Роўэла пад назвай «Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. 1295 – 1345». Паводле рэдактара Arche Аляксандра Пашкевіча, гэтая праца вытрымала чатыры выданні па-ангельску і выйшла па-літоўску ў Літве, што сведчыць пра яе грунтоўнасць:

І гэта адно з найлепшых даследванняў пачатковага перыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. У гэтым даследванні паказваецца, як Вялікае Княства Літоўскае ўпершыню набывала вагу на міжнароднай арэне. І найбольшая ўвага надаецца таму, як Вялікае Княства выкарыстоўвала вайсковыя і палітычныя слабасці суседзяў, і як праводзілася пашырэнне сваёй тэрыторыі і ўмацаванне дзяржавы.

Кніга мае 400 старонак і ў ёй разглядаецца шлях Літвы да велічы пад уладай Гедыміна, а таксама закранаюцца дасягненні яго папярэдніка і брата Віценя і яго выбранага наступніка Яўнута.

uzdym150713

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя