Ужо вядома дата сёлетняга «Басовішча»
XXVIII Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча 2017» адбудзецца 14-15 ліпеня ва ўрочышчы Барык, што каля Гарадка.
Як паведамілі арганізатары фестывалю – старшыня Беларускага Аб’яднання Студэнтаў Пятро Станкевіч і сябра арганізацыі Юліта Тымашэвіч, ужо пачалася падрыхтоўка да найбуйнейшага ў гэтай частцы Еўропы фестывалю беларускай рок-музыкі.
Цяпер, сярод іншага, вядзецца пошук дадатковых фінансавых сродкаў на яго правядзенне.
Беларускае Радыё Рацыя